У Сьляпянцы на пяць дзён адключылі электрычнасьць

Your browser doesn’t support HTML5

На вуліцах, дзе збольшага прыватныя дамы, вырашылі замяніць старую электрасетку — жыхары скардзіліся, што энергіі не хапала нават, каб прапыласосіць. Што праўда, у поўнае адключэньне ўсёй электрычнасьці амаль на тыдзень тут спачатку ня верылі. Цяпер жыхары спадзяюцца, што рамонтнікі ўкладуцца ў плян.