Злучаныя Штаты плянуюць разьмясьціць ва Ўсходняй Эўропе цяжкія ўзбраеньні, каб умацаваць бясьпеку саюзьнікаў у сувязі зь дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне.
Як напісала ў суботу газэта New York Times, спасылаючыся на прадстаўнікоў ЗША і іх саюзьнікаў, у краінах Балтыі і Ўсходняй Эўропы могуць быць таксама дысьлякаваныя 5000 вайскоўцаў.
Калі такі плян будзе ўхвалены, то цяжкія ўзбраеньні «ўпершыню з часоў халоднай вайны зьявяцца на тэрыторыі новых саюзьнікаў Амэрыкі па НАТО ва Ўсходняй Эўропе, якія раней знаходзіліся ў сфэры савецкага ўплыву», піша газэта.
New York Times лічыць гэты крок самым сур’ёзным са зробленых Вашынгтонам і НАТА ў мэтах стрымаць магчымую агрэсію Расеі ў Эўропе.
За апошні год — у сувязі з анэксіяй Расеяй Крыму і падтрымкай ёю сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны — адносіны паміж Масквой і Захадам пагоршыліся як ніколі з часоў «халоднай вайны».
Крэмль адмаўляе якое-небудзь дачыненьне да канфлікту ў Данбасе.