«Трэба дэманстраваць звычайным расейцам і элітам, што Пуцін будзе спынены, ня толькі словамі, але і канкрэтнымі дзеяньнямі»
«Пуцін не гуляе ў шахматы, ён гуляе ў покер. А покер — гэта гульня не пра моц, а пра блеф». Паводле Каспарава, цяпер Пуцін бляфуе, што мае флэш-раяль.
Your browser doesn’t support HTML5
Каспараў таксама прыгадаў выпадак, які зь ім здарыўся падчас запісу аднаго з забаўляльных ток-шоў у Амэрыцы. Каспараў крытыкаваў Амэрыку за яе слабую пазыцыю ва ўкраінска-расейскім канфлікце, на што вядучы сказаў: «Абудзі мяне, калі захопяць Польшчу».
Паводле Каспарава, для жыхароў заходніх краінаў гэтыя праблемы бачацца вельмі далёкімі, і ім здаецца, што гэта іх не закране.
На пытаньне пра расейскую апазыцыю, Каспараў сказаў, што ў таталітарным рэжыме апазыцыі існаваць ня можа:
«Гэта ня Францыя, дзе тысячы людзей з удзелам кіраўнікоў дзяржавы маршыруюць па горадзе ў памяць па Charlie Hebdo, іх абараняюць паліцыянты» .
Паводле Каспарава, усе, хто супраць пуцінскага рэжыму, альбо ў выгнаньні, альбо ў турме, альбо «нават горш за гэта».
Уроцлаўскі Глябальны форум — штогадовая канфэрэнцыя, прысьвечаная трансатлянтычнай эканамічнай супрацы і палітычным сувязям паміж Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі. Кожны год у панэльных дыскусіях, арганізаваных у межах гэтага мерапрыемства, бяруць удзел некалькі сотняў палітыкаў, дыпляматаў, экспэртаў і прадстаўнікоў бізнэсу, у першую чаргу з Польшчы, краін Эўразьвязу і ЗША.
У праграме сёлетняга форуму заплянаваны шэраг дыскусіяў, падчас якіх будуць абмяркоўвацца, у прыватнасьці, пытаньні, якія тычацца дзеяньняў Расеі на ўсходзе Украіны, будучыні Ўсходняга партнэрства, прагрэсу і праблемаў трансатлянтычнага партнэрства ў гандлі і інвэстыцыях. Уроцлаўскі Глябальны форум завершыцца ў суботу.