11 чэрвеня сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч сустрэўся з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY, каб прэзэнтаваць свой новы альбом «Наша песьня».
У новы дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Багдановіча, Арсеньневай, Русака і Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзэнтаваная ў сеціве кампазыцыя «Жыве Беларусь», а таксама новыя вэрсіі песень «Я нарадзіўся тут», «Магутны Божа», «Сьцяг».