Самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» прапанавалі Кіеву аб’явіць іх «асобнымі раёнамі з асаблівым статусам», пры гэтым лічачы «неад’емнай складовай часткай Украіны».
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідэраў непрызнаных рэспублік Дзяніса Пушыліна і Ўладзіслава Дайнэгі.
Пры гэтым яны прапануюць Кіеву таксама прызнаць за імі паўнамоцтвы кіраўнікоў асобных раёнаў, а рашэньне аб працягу або спыненьні гэтых паўнамоцтваў пакінуць за самімі рэгіёнамі.
Групоўкі «ДНР» і «ЛНР», якія падтрымлівае Расея, прызнаныя Ўкраінай тэрарыстычнымі арганізацыямі.