Маладыя гарадзенцы правяралі рэакцыю людзей на тое, што за імі сочаць.
Гарадзенскія пранкеры (людзі, якія жартамі і правакацыямі змушаюць людзей да рэакцыі) пастанавілі на момант пабываць у скуры спэцслужбаў ды пасачыць за людзьмі на вуліцах. Маладзёнаў цікавіла, як будуць рэагаваць жыхары Горадні на незвычайныя паводзіны?
Ці ўсе ўдзельнікі экспэрымэнту разумелі жарт ды адказвалі выключна ўсьмешкамі — глядзіце ў відэа.