У Кіеве адкрылі выставу патрыятычнага плякату «WWIII. Трэцяя інфармацыйная»

Your browser doesn’t support HTML5

Выстава праходзіць пад адкрытым небам на тэрыторыі Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны і ўключае ў сябе больш за 30 працаў расейскага блогера і мастака Антона Мірзіна.

Цяпер на радзіме яго перасьледуюць за яго палітычныя погляды.

З-за пагрозаў фізычнай расправы і рызыкі крымінальнай адказнасьці ён зьехаў ва Ўкраіну і чакае статус палітычнага ўцекача.

Выстава будзе доўжыцца да 9 чэрвеня.