«Дыназаўраў згубіла залішняя даверлівасьць». Летась у лістападзе агенцтва «Інтэрфакс» надрукавала такі артыкул. Маўляў палеантолягі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту лічаць, што нехта 150 мільёнаў гадоў спрабаваў заваяваць давер дыназаўраў, а потым іх забіў.
Крыніцы інфармацыі там не было, але нядоўгі пошук паказаў, што навіну прыдумалі ў амэрыканскім сатырычным выданьні The Onion.
Учора ўспомніў пра гэта, калі папрасіў калегу зь іншага СМІ прыбраць відэа зь відавочна падманлівым тэкстам. Вырашыў праверыць, што з дыназаўрамі.
Пакуль нікуды не падзеліся. Толькі што даляр і расейскі рубель у канцы лістапада былі 10870 і 186 беларускіх, а цяпер 15316 і 273.
Вось і думай тут, хто ж залішне даверлівы.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org