Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 6 чэрвеня.
Даляр вырас на 186 пунктаў і цяпер будзе каштаваць 15 316 рублёў. Эўра вырас адразу на 263 пункты і каштуе 17 294 рублі.
Такім чынам, курс даляра ўсё бліжэй да гістарычнага максымуму — 15 450 рублёў — які быў дасягнуты 3 лютага 2015 году.
Зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году беларускі рубель быў дэвальваваны больш як на 40%. Потым на працягу сакавіка-траўня назіралася ўзмацненьне нацыянальнай валюты. Але пачынаючы з 19 траўня даляр вырас на 1 276 рублёў.