Двое сутак пад агнём на Данбасе
Your browser doesn’t support HTML5
Карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Міхайла Штэкель правёў тыдзень на пазыцыях украінскай арміі ва ўсходняй Украіне. Разам з байцамі 92-й мэханізаванай брыгады ён двое сутак быў пад абстрэламі каля мястэчка Шчасьце, якое мінулым летам ўкраінскія вайскоўцы адбілі ў сэпаратыстаў. Абстрэлы 25-26 траўня адбываліся на тых самых пазыцыях, дзе некалькімі днямі раней былі захопленыя ў палон два меркаваныя расейскія спэцназаўцы.