Беларусь зладзіла чэмпіянат Эўропы па вабленьні аленяў

Your browser doesn’t support HTML5

30 траўня ў Менску адбыўся чэмпіянат Эўропы па вабленьні аленяў. Удзельнікі спаборніцтва імітавалі гукі, якія робяць гэтыя жывёліны. Журы ацэньвала, наколькі гукі падобныя да сапраўдных і наколькі пасьпяхова яны могуць прывабіць аленя на паляваньні.