Аднавіць амэрыканскую візу цяпер можна ў Менску

Як паведаміла пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі, ад 1 чэрвеня 2015 году яно пачынае прыём заяваў аб працягу бягучых і аднаўленьні ранейшых візаў.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што новай працэдурай змогуць скарыстацца тыя, у каго апошняя віза мінула не больш, чым чатыры гады таму, чые адбіткі пальцаў ўжо ёсьць у кампутарнай базе пасольства, і хто будзе зьвяртацца па візу той жа катэгорыі.

Ва ўсіх іншых выпадках зьвяртацца давядзецца, як і раней, у пасольствы ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Маскве.