У чарговым «Індэксе свабоды прэсы», які штогод складае праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь засталася на ранейшым, 157 месцы з 180.
Гэтую пазыцыю Беларусь займае з 2012 года.
Як паведамляе сайт арганізацыі, у тройцы краін-лідэраў «Індэкса свабоды прэсы» — Фінляндыя, Нарвэгія і Данія. Найгоршая сытуацыя са свабодай прэсы — у Туркмэністане, Паўночнай Карэі і Эрытрэі.
Бліжэйшыя краіны-суседзі Беларусі занялі ў рэйтынгу наступныя пазіцыі: Польшча — 18-е месца (год таму 19-е месца), Літва — 31-е (год таму 32-е), Латвія — 28-е (год таму 37-е ), Украіна — 129-е (год таму 127-е), Расея — 152-е (год таму 148-е).