У Палацы мастацтва адбываецца Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015», які будзе цягнуцца 30 і 31 траўня.
У фэсьце бяруць удзел больш за трыццаць тату-майстроў з розных гарадоў Беларусі. Мастакі працуюць паралельна ў адмыслова падрыхтаваных боксах, на вачах наведнікаў набіваючы татуіроўкі.
Адзін з удзельнікаў вырашыў сабе зрабіць наколку ў выглядзе аблічча папулярнага сьпевага Аляксандра Саладухі. Таксама на фэстывалі можна было пабачыць скейт з выявай Саладухі ў выглядзе Джына:
Your browser doesn’t support HTML5