У Маладэчне ўпершыню прайшла акцыя раварыстаў «Крытычная маса»

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ўдзельнікі акцыі.

У Маладэчна у пятніцу прайшла першая Крытычная маса, якая сабрала некалькі дзесяткаў чалавек.

Паводле арганізатараў, акцыя мае на мэце ўзьняць пытаньне ня толькі разьвіцьця велаінфраструктуры горада, але і экалёгіі, здаровага ладу жыцьця ці сацыяльнай справядлівасьці.

«Крытычная маса» — гэта збор вялікай колькасьці раварыстаў, па традыцыі праводзіцца ў апошнюю пятніцу кожнага месяца ў больш чым 300 гарадах па ўсім сьвеце.