У Пружанах ідзе суд над актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, які трымае галадоўку амаль 50 дзён.
Рубцова судзяць фармальна за парушэньне правілаў «хіміі», куды яго адправілі за зьнявагу судзьдзі. Да гэтага Рубцова неаднаразова арыштоўвалі за майку з надпісам «Лукашенко, уходи».
Судзьдзя патрабаваў, каб Рубцоў адзеўся, але той адмовіўся.