Кліч з-за бугра

Эжэн Дэлякруа, «Свабода, якая вядзе народ» (1830).

Пры наяўнасьці інтэрнэту сьвет сьціскаецца, ужо як бы няважна, адкуль чалавек піша свае развагі наконт айчыннага жыцьця. Але ўсё ж здаецца, што сталае жыцьцё за мяжой накладае пэўныя абмежаваньні.

Нешта аналізаваць — калі ласка, хоць з Антарктыды. Аднак непрыстойна, напрыклад, з-за мяжы клікаць людзей на барыкады. Калі такі сьмелы — давай back in the USSR, у сэнсе — на бацькаўшчыну.

Эміграцыя можа быць на 150% абгрунтаваным крокам, можа быць вымушанай ці нават прымусовай, але той, хто эміграваў, мусіць маўчаць наконт маральных слабасьцяў тых, хто застаўся. Альбо поўная бясьпека за мяжой — альбо права судзіць.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org