«Для менскіх дамоўленасьцяў у нас галоўны крытэр — закрыць мяжу, вывесьці ўсе замежныя ваенныя фармаваньні, выконваць рэжым спыненьня агню, адвесьці цяжкую артылерыю, адпусьціць усіх асоб, якія ўтрымліваюцца, і запусьціць палітычны, эканамічны і гуманітарны працэсы», — заявіў Пятро Парашэнка перад пачаткам нефармальных перамоў на Рыскім саміце.
Перад гэтым Парашэнка пабываў на канфэрэнцыі Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) і пазытыўна ацаніў, што Эўразьвяз дэманструе адзінства і салідарнасьць па ўкраінскім пытаньні, у прыватнасьці ў рэзалюцыі канфэрэнцыі ЭНП:
«Я цалкам задаволены. Гэта — моцны мэсыдж, палітычнае рашэньне аб эканамічнай падтрымцы, палітычнай падтрымцы, канкрэтныя крытэрыі, якія Ўкраіна павінна выканаць для бязьвізавага рэжыму, якія павінны быць выкананыя да сярэдзіны лістапада. Будзе заключная ацэнка Эўракамісіі, і ў 2016 будзе палітычнае рашэньне аб лібэралізацыі візавага працэсу», — заявіў Парашэнка.