Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пракамэнтаваў паведамленьне агенцтва Reuters, паводле якога Беларусь і Армэнія блякуюць падпісаньне выніковай дэклярацыі рыскага саміта «Ўсходняга партнэрства».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка па прыезьдзе ў Рыгу пракамэнтаваў карэспандэнту Эўрарадыё паведамленьне агенцтва Reuters, паводле якога Беларусь і Армэнія блякуюць падпісаньне выніковай дэклярацыі рыскага саміта «Ўсходняга партнэрства» з-за наяўнасьці ў дакумэнце фразы пра анэксію Крыму Расеяй.
Парашэнка: "Я думаю, што сытуацыя з анэксіяй Крыму прызнаная ўсім сьветам. І калі Беларусь павінна выпрацаваць сваю пазыцыю і калі яна дастаткова нерашучая, я думаю, што гэта праблема Беларусі. Гэта не зьяўляецца праблемай Эўрапейскага Зьвязу ці Ўкраіны".