Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў адмовіўся ад удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу ў Рызе 21-22 траўня, піша агенцтва Turan.
Памочнік прэзыдэнта Алі Гасанаў патлумачыў гэта празьмерна шчыльным графікам працы прэзыдэнта ў сувязі з набліжэньнем Эўрапейскіх гульняў.
Азэрбайджан на саміце будуць прадстаўляць намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Наўруз Мамедаў і кіраўнік МЗС Эльмар Мамед’яраў.
Прэзыдэнт Ільхам Аліеў асабіста прысутнічаў на усіх папярэдніх самітах «Усходняга партнэрства» ( у Празе ў 2009 годзе, у Варшаве ў 2011 годзе, ў Вільні ў 2013 годзе і на юбілейным нефармальным саміце ў Празе ў 2014 годзе).