Канада разграміла Расею зь лікам 6:1 і стала чэмпіёнам сьвету

Зборная Канады разграміла дзейнага чэмпіёна сьвету, каманду Расеі зь лікам 6:1 (1:0, 3:0, 2:1). Шайбы закінулі Ікін, Эніс, Кросбі, Сегін, Жыру, Маккінан.

У матчы за 3-е месца зборная ЗША выйграла ў Чэхіі зь лікам 3:0.

Зборная Беларусі апынулася ў турніры на 7-м месцы, прайграўшы ў чвэрцьфінале Канадзе зь лікам 0:9.

Наступны чэмпіянат сьвету пройдзе ў Расеі.