Джамілеў: Акупанты зьмірыліся з крымскататарскімі сьцягамі, але не з украінскімі ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Акупацыйныя расейскія ўлады не дазволілі крымскім татарам правесьці ўласныя акцыі з нагоды гадавіны дэпартацыі крымскататарскага народу. Затое на паўвысьпе стварылі ўмовы, якія прымусілі больш за 35000 крымчанаў зьехаць. Больш за 20 000 зь іх — крымскія татары.

Аб гэтых і іншых праблемах Радыё Свабода распавёў нацыянальны лідэр крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў.

Але, нягледзячы на такую неспрыяльную сытуацыю, ён лічыць дарэчным рашэньне Вярхоўнай Рады аб прысваеньні сымфэропальскаму аэрапорту імя Амет-Хана Султана і аб вяртаньні гістарычных назваў на паўвысьпе.

Бо ва ўмовах, калі сусьветная супольнасьць не прызнае акупацыі і анэксіі Крыму, менавіта гэтыя назвы трэба будзе прымаць пад увагу.