Міліцыянты затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага каля будынку Смалявіцкага райадзьдзела міліцыі.
Там актывісты сустракалі Леаніда Кулакова, які адбыў 7 сутак арышту за пікет каля Кургана Славы.
«Кулакова міліцыянты вызвалілі, а Вінярскага — затрымалі, нібыта ён кагосьці абражаў», — паведаміла «Свабодзе» Вольга Мікалайчык.