«Міхаіл Ежаль ужо спыніў сваю дыпляматычную місію. Сёньня яго апошні дзень у амбасадзе», — удакладнілі там.
Нагадаем, 11 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб звальненьні Ежаля з пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі.
Ежаль быў міністрам абароны Ўкраіны з сакавіка 2010-га па люты 2012 году.
Яшчэ ў 2013 годзе, падчас прэзыдэнцтва Януковіча, Генпракуратура Ўкраіны лічыла, што імаверны памер шкоды ад распараджэньняў экс-міністра можа складаць 46,7 мільёна грыўняў.
У канцы красавіка 2015 году Міністэрства замежных спраў выступіла з прапановай адклікаць амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, экс-міністра абароны Міхаіла Ежаля з займанай пасады.
Ва ўкраінскай Генпракуратуры раней паведамлялі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе аб растраце дзяржаўных грошай.