Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ў гадавіну рэфэрэндуму ў стылі рэгі спрачаюцца пра дзяржаўную сымболіку.
Грышка:
Дваццаць гадоў таму
Народ наш абраў турму.
Зьмянілі і сьцяг, і герб яны
На колішнім рэфэрэндуме.
Саўка:
Эта наш правільны сьцяг,
Эта наш герб і наш гімн.
І наш прэзідзент лучшэ ўсех,
І мы ўсягда будзем зь ім.
Грышка:
Дваццаць гадоў таму
Народ наш абраў зіму,
Чырвона-зялёны лубок
І пахавальны вянок.
Саўка:
Народ зьдзелаў выбар свой,
Блізкі, савецкі, радной.
Народ — он у нас ня ўрот
Таму, каго он ізьбірот.
А он ізьбірот, наш народ,
Завод, серыял, агарод,
А ўсех вашых праў і свабод
Засуньце сабе пад капот.
Грышка:
Нейкі няродны народ,
Які абірае прыгнёт,
І замест герба з пагоняй
Жыве пад капустай зялёнай.