Адпаведная пастанова 12 траўня зьявілася на сайце расейскага ўраду Севастопалю. У пастанове гаворыцца, што «ў арэнду перадаецца ўчастак зямлі агульнай плошчай 2665560 +/- 575 кв. м, разьмешчаны у г. Севастопаль, Балаклаўскі раён, у раёне гары Гасфорта». Як удакладняецца ніжэй, гаворка йдзе пра ўчастак памерам 227 гектараў. Зямля, якая выдзяляецца, адносіцца да катэгорыі «населеных пунктаў», а кошт 1 кв. м складае 536,96 тысяч расейскіх рублёў.
Дэпартамэнт архітэктуры і горадабудаўніцтва дае шэсьць месяцаў для выкананьня праектных работ. Па гэтым праекце таксама будуць арганізаваны публічныя слуханьні.
Расейскі мотаклуб «Начныя ваўкі» стаў вядомым дзякуючы блізкім сувязям яго лідэра Аляксандра Залдастанава з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і яго дэманстратыўнай «расейска-патрыятычнай» пазыцыі. «Начныя ваўкі» у свой час праводзілі акцыю ў падтрымку дзеяньняў Пуціна па анэксіі Крыму. З-за гэтага на Залдастанава накладзеныя санкцыі ў ЗША і Канадзе. Шмат шуму нарабіў і апошні тур «Ваўкоў» па Эўропе з нагоды дня Перамогі.