Пра гэта паведаміла сёньня журналістам пасьля выступу ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.
На пытаньне журналістаў, хто канкрэтна будзе прадстаўляць Беларусь на Рыскім саміце «Ўсходняга партнэрства», намесьнік міністра адказала так:
«Гэтае пытаньне будзе вырашаць кіраўнік дзяржавы».
На дадатковае пытаньне журналіста, ці будзе Беларусь наагул удзельнічаць у чарговым саміце «Ўсходняга партнэрства», Алена Купчына адказала:
«Гэтае пытаньне таксама будзе вырашаць кіраўнік нашай дзяржавы».