Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заплянаваў кардынальную празаходнюю рэформу ў школьнай адукацыі, паведамляе сайт nur.kz.
«Цяпер нам трэба вучыць ангельскую мову, пачынаючы з 1-й клясы. У 11-12 клясах усе прадметы павінны быць на ангельскай», — сказаў Назарбаеў на сустрэчы з прадстаўнікамі жаночай грамадзкасьці.
«Так робіць Малайзія. Калі яны атрымалі незалежнасьць пасьля вайны, то вырашылі разьвіваць дзяржаўную малайскую мову, а яе ніхто ня ведае ў сьвеце, і перайшлі зноў на ангельскую мову. Дакладна гэтак жа ў Сынгапуры», — дадаў ён.
Назарбаеў нагадаў, што дзяцей трэба вучыць тром мовам: казахскай, расейскай і ангельскай.
Назарбаеў ўжо ня першы раз спасылаецца ў сваіх афіцыйных заявах на досьвед Сынгапуру.
У прыватнасьці, камэнтуючы працягласьць уласнага бесьперапыннага прэзыдэнцтва, ён адзначыў, што Лі Куан Ю, пасьпяховы лідэр Сынгапуру, кіраваў краінай на працягу 31 году.