Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды пераезду прэзыдэнта Назарбаева ў новую сталіцу Астану.
Пытаньне: Ці праўда, што прэзыдэнт, у сувязі зь пераездам, вырашыў аддаць свой прэзыдэнцкі палац у Алматы дзецям?
Адказ: Праўда. А банк і тэлеграф - унукам.
***
Размаўляюць двое мужыкоў
- Я ж 10 гадоў казахскі мова вучыў.
- О! А як будзе па-казахску «Я патрабую свабодных, сумленных выбараў і адстаўкі прэзыдэнта Назарбаева!»? - Ну, прыкладна: «Мен намысты ерiктi сайлау жене Президенттiн Назарбаевтiн кызметтен кету кылым керек».
- Выдатна! Толькі вывучы разам з гэтай фразай яшчэ адну, спатрэбіцца: «Жеттi, койыл жiберме, мен берi ангарыл алдым».
- І што гэта значыць?
- «Ня біце мяне больш, я ўсё зразумеў»
***
Урад Казахстану: Назарбаеў абяцаў, што цяперашнія выбары будуць свабоднымі.
Народ: А папярэднія якімі былі?
***
Учора Нурсултан Назарбаеў наведаў Паўладарскі трактарны завод.
Назарбаеў: Сёлета нашы макраэканамічныя паказчыкі прыкметна палепшыліся.
Працоўны: Нурсултан Абішавіч, дык што - будзем працаваць або локшыну на вушы вешаць?
Назарбаеў: Ну, я думаю, кожны будзе займацца сваёй справай.
***
На сустрэчу прыбылі чальцы Мытнага саюзу: Назарбаеў з памочнікам, Лукашэнка з Колем і Пуцін зь Мядзьведзевым.