Пісьменьнік Сяргей Календа: Аднойчы я адрэзаў кавалак вуха кадэбэшніку
Your browser doesn’t support HTML5
Пісьменьнік Сяргей Календа старанна разьмяжоўвае сваю літаратурную дзейнасьць і працу трэнэра па стылістыцы і калярыстыцы ў «Акадэміі Ітэйра». Аднак менавіта гісторыі, якія здараліся зь ім падчас працы ў салёнах прыгажосьці ў розных гатэлях Менску сталі асновай для ягонай новай кнігі — «Усё ўключана».