34-ты дзень народзінаў украінскай лётчыцы, якую ўтрымліваюць у турме ў Маскве, у Кіеве адзначылі на Майдане Незалежнасьці.
Фактычна адбылося дзьве акцыі: адну ладзілі грамадзкія арганізацыі, а другую — партыя «Бацькаўшчына», дэпутатам ад якой зьяўляецца Надзея Саўчанка.
Удзельнікі абедзьвюх акцыяў пісалі пажаданьні Надзеі: на першай — у вялікай «паштоўцы», на другой — у кнізе. Удзельнікі грамадзкай акцыі адпусьцілі ў неба паветраныя балёнікі з надпісам «free Savchenko».
У Расеі Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў на ўсходзе Ўкраіны і незаконным перасячэньні мяжы. Яна ўсе абвінавачаньні абвяргае.