Мара пра шэнгенскую візу за 35 эўра адкладаецца яшчэ на месяц
Your browser doesn’t support HTML5
У праграме:
Позна ўвечары ў чацьвер нефармальнай вячэрай у Рызе пачынаецца саміт краінаў-удзельніц праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Беларусь на форуме прадстаўляе міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Эўразьвязам і Беларусьсю можа быць падпісанае да канца старшынёўства Латвіі ў Эўразьвязе, гэта значыць да 1 ліпеня 2015 году. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.
Чацьвёртыя суткі галадаюць пяцёра жыхароў Магілёва, незадаволеных тым, што іх перасялілі з аварыйных кватэр у цэнтры гораду ў інтэрнат. Чыноўнікі маўчаць. Здароўе ўдзельнікаў акцыі пагаршаецца.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.