Беларуская зборная на матчы чэмпіянату сьвету па хакеі перамагла каманду ЗША зь лікам 5:2.
Такім чынам беларускія хакеісты набралі 10 пунктаў і выйшлі на першае месца ў групе.
На трыбунах стадыёну ў чэскім горадзе Астрава прысутнічала шмат беларускіх заўзятараў як з афіцыйнымі, так і з нацыянальнымі беларускімі сьцягамі.
Наступны матч Беларусь грае 9 траўня супраць зборнай Расеі.