Хто вінаваты?

Багуслаў Лінке. Аўтобус (1961)

Еду па Менску ў паўнюткай маршрутцы. Праз вузкі праход прасоўваецца да дзьвярэй мажная кабета. Сьцягно маёй нагі адчувае удар ейнай гаспадарчай торбы. Маўчу, яна таксама. Сунецца далей. Цяпер на маім плячы — нешта вялікае, мяккае, цёплае. Маўчу. Праз сэкунду войкаю: яе абцас упіваецца ў маю ступню. Кіроўца тармозіць. Торбачка пасажыркі чапляе маё вуха. Злуюся, але маўчу. Кабета адчыняе дзьверы і локцем дае мне пад дых. Зь мяне вырываецца ўздых роспачы. Яна зласьліва зіркае і крычыць: «Мужчина, я что ли виновата, что немцы делают тесные Мерседесы?!»

Насамрэч, каго вінаваціць: немцаў, ці беларуску, якая не разумее, што зачапіўшы чалавека нават выпадкова, трэба перапрасіць?!

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org