Герой тыдня Анатоль Лябедзька
Your browser doesn’t support HTML5
На гэтым тыдні Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай Анатоль Лябедзька абвясьціў, што пачынае практычныя дзеньні па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі ў 2015 годзе. Гэта, вядома, ня стала сэнсацыяй, але канчаткова зафіксавала той факт, што дэмакратычная апазыцыя ня здолела дамовіцца наконт адзінага кандыдата. Навошта спадар Лябедзька ідзе ў гэтую кампанію? Ці рэальна пераадолець пэсымізм і абыякавасьць грамадзтва? Зь якой праграмай павінен ісьці на выбары дэмакратычны кандыдат? На гэтыя ды іншыя пытаньні лідэр АГП адказвае ў перадачы Віталя Цыганкова «Герой тыдня»