Пакістанскі суд асудзіў дзесяцёх баевікоў руху Талібан да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у нападзе на школьніцу Малалу Юсафзай у 2012 годзе.
Але галоўны падазраваны Атаўлаг Хан, які страляў у Малалу, усё яшчэ знаходзіцца ў вышуку ў Аўганістане.
У Пакістане тыя, хто атрымлівае пажыцьцёвае зьняволеньне, павінны адбыць мінімум 25 гадоў у турме, перш чым атрымаць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
Малала, якой цяпер 17 гадоў, перажыла раненьне ў галаву і працягвае барацьбу за права ўсіх дзяцей на адукацыю. У 2014 годзе яна атрымала Нобэлеўскую прэмію міру.