Лукашэнка: Сьвятары павінны заводзіць дзяцей ВІДЭА

«Часта непублічна нашы сьвятары, асабліва высокага ўзроўню, так за сям’ю выступаюць, так агітуюць. Я запытваю: „Ваша Сьвяцейшаства, а колькі дзяцей у вас?“ — „Няма“. Ну дык што вы агітуеце нас за дзяцей? Для таго каб выступаць за сям’ю і за дзяцей, трэба самім мець дзяцей. Што за дрымучасьць — сьвятар высокага ўзроўню не павінен мець дзяцей! Ну што гэта такое? Вось перакананы — па-ціхаму дзесьці нешта касячаць».


Лукашэнка заявіў, што моцная сям’я як мінімум з трыма дзецьмі павінна стаць грамадзкім ідэалам.

«Усе жанчыны-дэпутаты, якія ня маюць трох дзяцей, — падумайце, як вы нараджаць будзеце», — зьвярнуўся ён да дэпутатак.

Акрамя таго, Лукашэнка рэкамэндаваў кожны дзень выпіваць келіх віна альбо 100 грам гарэлкі. «Мы пра гэта ніколі не гаворым, але для сардэчнікаў гэта карысна», — упэўнены ён.

Што тычыцца грамадзян, якія пакутуюць на алькагалізм, наркаманію і таксыкаманію, то Лукашэнка заклікаў да прымусовага лячэньня такіх людзей і да ўжываньня працатэрапіі.

«Я думаю, што для алкаша самае лепшае — гэта выхаваньне працай», — заявіў ён.