Нацбанк апублікаваў статыстыку па крэдытах, выдадзеных банкамі фізычным асобам.
Паводле стану на 1 сакавіка 2015 году насельніцтва вінна банкам 63,1 трыльёна рублёў. Г. зн. у сярэднім на кожнага жыхара краіны прыпадае амаль па 7 мільёнаў рублёў у выглядзе крэдытаў.
З-за вялікай колькасьці банкаў больш за ўсё крэдытаў выдадзена ў сталіцы — трэцяя частка, больш за 20 трыльёнаў.
Пераважная колькасьць крэдытаў выдадзена ў нацыянальнай валюце. З моманту ўвядзеньня Нацбанкам забароны на выдачу крэдытаў у замежнай валюце насельніцтва не вярнула банкам 61 мільён даляраў.
З усіх крэдытаў у беларускіх рублях (62 трыльёны) пераважная колькасьць прыпадае на доўгатэрміновыя пазыкі. На кароткі тэрмін выдадзена менш за 1,5 трыльёна рублёў.