Па сьлядах эскадрону Рагулі
Your browser doesn’t support HTML5
Ці можна было ў куламесе Другой сусьветнай вайны застацца беларусам, насіць форму з Пагоняй і пры гэтым не чыніць зла беларусам, якія былі ў савецкай партызанцы? Чым быў для Наваградчыны беларускі эскадрон Барыса Рагулі? Якімі словамі ўспамінаюць ягоных байцоў жыхары Любчы і Далятычаў і што згадваецца ўдзельніку таго фармаваньня Яўгену Усюкевічу? Пра гэта — у чарговай перадачы з сэрыі «Падарожжы Свабоды».