Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заклікаў Турэччыну выкарыстоўваць «іншыя словы» для апісаньня забойства ў Асманскай імпэрыі каля 1,5 мільёна армянаў падчас Першай сусьветнай вайны.
Гэтак Алянд пракамэнтаваў сёньня ў час жалобнай цырымоніі ў Ерэване адмову Анкары прызнаваць масавае забойства армянаў генацыдам.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які таксама прысутнічаў на жалобных мерапрыемствах у сталіцы Армэніі, заявіў аб небясьпецы нацыяналізму і, як ён сказаў, «русафобіі», раскрытыкаваўшы пры гэтым улады ў Кіеве.
24 красавіка парлямэнт Нямеччыны прыняў рэзалюцыю, прызнаўшы забойства армянаў у Асманскай імпэрыі генацыдам. Такім чынам Нямеччына стала 24-й краінай, якая прызнала гэта.
Your browser doesn’t support HTML5
15 красавіка Эўрапейскі парлямэнт абвясьціў 24 красавіка эўрапейскім Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе і заклікаў Турэччыну прызнаць факт генацыду, на што Стамбул адказаў абвінавачваньнямі ў бок Брусэлю ў намеры «перапісаць гісторыю».
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян выказаў спадзяваньне, што апошнія крокі сусьветнай супольнасьці для прызнаньня забойства армянаў генацыдам «расьсеяць цемру 100-гадовага адмаўленьня» гэтага факту.