Летась «Начныя ваўкі» ладзілі прабег у Крым напярэдадні анэксіі паўвыспы Расеяй.
Грышка:
Ты чуў гэта, Савелій,
Мой сябар дарагі:
Да нас з Расеі едуць «Начныя ваўкі».
Саўка:
Да-да, я эта знаю, чытаў нядаўна ў прэсе.
Іх будзе дзесяць-дваццаць, а, можа, сто ці дзьвесьце.
Грышка:
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.
Саўка:
Работа — ня воўк, у лес не убяжыць.
А як жа мы з табою з ваўкамі будзем жыць?!
Саўка:
Вапшчэта ані проста папразнуюць пабеду.
Грышка:
Паглядзім, што тут будзе, калі яны прыедуць.
Саўка:
Абяжуць яны ўсех насіць аранжавую ленту?
Грышка:
А хто гаворыць на трасянцы — пазбавіцца акцэнту.
Ваўчыныя законы
Вязуць яны сюды -
І прымхі-забабоны,
І Сталін-правадыр.
Саўка:
А нас паселяць в гета -
Трасяначных такіх?!
Я поняў, Грыша, эта
Пазорныя ваўкі!
Грышка:
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.
Разам:
Калі ты зь імі танчыш, калі з ваўкамі скачаш,
Тады маскоўскі воўк табе таварыш.