Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень» пачаў актыўна будавацца ў апошнія два месяцы. Пракладзены асноўныя дарогі і камунікацыі, пабудаваныя інтэрнаты для кітайскіх рабочых. Цяпер там жыве 90 працоўных з Паднябеснай, але іх колькасьць будзе паступова павялічвацца.
Вёска Быкачына мяжуе з індустрыяльнай зонай. З падворкаў бачна, як рыюць катлаваны і безь перапынку езьдзяць грузавікі. Мясцовыя жыхары абураюцца і чакаюць прыезду сюды 12 траўня Аляксандра Лукашэнкі, каб задаць яму свае пытаньні.
Радыё Свабода паглядзела, як будуецца «Вялікі камень» і чым так незадаволеныя мясцовыя жыхары.
Так выглядаюць пабудаваныя інтэрнаты для кітайскіх працоўных