16 красавіка 2015 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэньне паштовы блёк «525 гадоў з дня нараджэньня Францішка Скарыны» мастака Івана Лукіна. Тыраж блёку — 15 тысяч. Намінал маркі — 20 тысяч руб.
Як піша shoskin.by, марка надрукаваная на мелаванай, гумаванай паперы, выкарыстаны афсетны поўнакаляровы друк.
Гэта ня першыя маркі са Скарынам. 18 гадоў таму, 7 верасьня 1997 году, былі выпушчаныя 4 маркі, прысьвечаныя 480-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня. На марках адлюстраваны Віленскі, Праскі, Полацкі і Кракаўскі пэрыяды дзейнасьці Скарыны.
Марку ўрачыста пагасілі 16 красавіка ў дзень адкрыцьця XI Міжнародных кнігазнаўчых чытаньняў.