З 1 студзеня 2015 году на аўтазапраўках групы кампаніяў «А-100 АЗС» пачалі абслугоўваць кліентаў па-беларуску, а таксама перавялі службовую дакумэнтацыю на беларускую мову. Кіраўнік управы маркетынгу кампаніі Ніна Ніканорава ўжо вольна карыстаецца беларускай мовай і кажа, што гэтак робяць усё больш яе калегаў.
Паводле Ніканоравай, пасьля пераходу заправак на беларускую мову стала больш кліентаў:
«Продажы павялічыліся. Бо мы прыцягнулі да сябе частку модных і прагрэсіўных беларусаў, якія падзяляюць нашу пазыцыю што да пашырэньня выкарыстаньня беларускай мовы».