«Нічога падобнага не было!» — адрэзаў Пуцін. Гэтак жа катэгарычны ён быў, калі яго запыталіся, ці было яму дыскамфортна кантактаваць з прэзыдэнтам Украіны: «Не, вядома!» Згадваючы пра Парашэнку, Пуцін нязьменна называў яго Пятром Аляксеевічам.
Пуцін чарговы раз катэгарычна заявіў, што расейскіх войскаў ва Ўкраіне няма і паўтарыў, што Расея зацікаўленая ў нармалізацыі стасункаў з Украінай, галоўнай умовай чаго ён назваў выкананьне менскіх пагадненьняў і «стаўленьне да нас, як да раўнацэнных партнэраў па ўсіх накірунках».
Пуцін нагадаў, што гэта Расея ў 1990-я гады «адпусьціла ад сябе» Ўкраіну, і цяпер трэба паважаць яе выбар і ня ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы.
У якасьці прыкладу дачыненьняў ён назваў Эўразійскі саюз: «З Казахстанам, Беларусьсю — у чым сэнс аб’яднаньня? Не каб да сябе падцягнуць, а каб было лепш жыць, каб межаў не было». Пуцін запэўніў, што «мы не зьбіраемся адраджаць імпэрыю».