Малпы зь пісталетамі

Сёньня судзьдзя ў Паўночнай Караліне вырашыў, што абвінавачаны ў забойстве трох студэнтаў-мусульман заслугоўвае сьмяротнага пакараньня, калі прысяжныя прызнаюць яго вінаватым.

Паліцыя кажа, што матыў злачынства — зацяжная спрэчка паміж суседзямі наконт паркоўкі. Меркаваны забойца — беспрацоўны ваяўнічы атэіст, які ў інтэрнэт-дыскусіях зацята адстойваў права на нашэньне зброі.

Нехта можа сказаць, што ваяўнічы атэізм — такая ж небясьпечная ідэалёгія, як рэлігійны фундамэнталізм. Але часта звычкамі, сацыяльнымі правіламі, дурасьцю і злосьцю можна патлумачыць больш, чым сьвядомымі ідэямі.

Некалі мне пашанцавала, што змог пачаць тэкст так:

— Вып’еш з намі? — Не.
Ён выцягнуў нож і пайшоў на мяне.

На курок націснуць прасьцей.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org