Саўка ды Грышка: Ці стане жанчына прэзыдэнтам Беларусі

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць жанчын ва ўладзе і пацяпленьне ў адносінах з Захадам.

Саўка:

Ва ўсей прэзідзенцкай раці

Ўсё проста, но і сяр’ёзна.

Мужчыны жывуць как брацья,

А жэншчыны — как сёстры.

Жывуць у Драздах у памесьцьях,

Все вмесьце невыязныя,

Паэтаму ўмесьце езьдзяць

На дачу на выхадныя.

Грышка:

А што ты думаеш пра тое,

Што апазыцыя, магчыма,

Супраць вядомага героя

Зьнянацку выставіць жанчыну?

Саўка:

Яўропа адкрые граніцы,

Уся мучымая раскаяньем.

І скора паедуць мірыцца

Зь Яўропай і США яны.

Паедуць яны ўсе ўмесьце,

Начальнікі Беларусіі.

І выпьюць свае па дзьвесьце

У номеры посьле экскурсіі.

Грышка:

А што ты думаеш пра гэта,

Пра тое, што мусуе прэса:

Што на пасаду прэзыдэнта

Жанчына трэба для прагрэсу?

Саўка:

А я жэ быў тожа ва власьці,

Сядзеў в кабінеце культурна.

Вот была бы шчас мне шчасьцье,

Кагда ужэ нет дзіктатуры.

Пайду па старым знакомым,

Сь ліцом на рэдкасьць печальненькім.

А можэт, вазьмут упраўдомам

Ілі ЖКХ начальнікам?

Грышка:

Але тэндэнцыю мы маем:

Жанчыны рвуцца ў прэзыдэнты.

То, можа, гэта і зламае

Тупы сцэнар заўсёдны гэты?

Саўка:

Какія там жэншчыны, Божэ мой!

Нашоў, Грыша, жэншчын ты, тожа мне!

Жэншчыны ў нас — как паложана —

Каткавец, Ананіч, Ярмошына.