У доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію Ежы Гедройця ўвайшлі наступныя кнігі:
Сяргей Абламейка «Настальгія»
Тацяна Барысік «Жанчына і леапард»
Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»
Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна»
Віталь Воранаў «Шэптам»
Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў»
Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
Віктар Казько «Час зьбіраць косьці»
Віктар Марціновіч «Мова»
Пістончык «Дэгенератыўны слоўнік»
Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»
Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»
Шорт-ліст прэміі вызначыцца ў красавіку, а саму прэмію ўручаць у сярэдзіне траўня.
Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпэндыю ў Вэнтсьпілсе (Латвія), другая прэмія — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці пісьменьнікаў (горад Вісбю, Готлянд, Швэцыя), першая прэмія — чэк ад IdeaBank.
У журы Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця сёлета ўвайшлі: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;
2013 — Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»;
2014 — Ігар Бабкоў «Хвілінка. Тры гісторыі».