Лідэр кампартыі Беларусі Ігар Карпенка заклікаў камуністаў Дзярждумы і іншых нацыянальных парлямэнтаў ініцыяваць законапраекты аб недапушчэнні фальсіфікацыі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны,-- паведамляе Інтэрфакс.
"Лічыў бы мэтазгодным ініцыяваць праз дэпутатаў нашых нацыянальных парлямэнтаў, у першую чаргу камуністаў, распрацоўку і прыняцьце заканадаўчых нормаў, якія замацоўваюць адказнасць за фальсыфікацыю падзей Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны", -- заявіў першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка на VII пленуме ЦК КПРФ.
Ён лічыць, што такія захады маглі стаць "першым крокам ў барацьбе з антысаветызмам". Карпенка пад бурныя авацыі залы паднёс лідэру КПРФ Генадзю Зюганаву "чарку і скварку" ад "астраўка сацыялізму", якім ён назваў Беларусь.
Ігар Карпенка – намесьнік старшыні Менскага гарвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.