Колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне Менску, на канец лютага склала 4 тысячы чалавек, што ў 2,1 разу больш, чым на канец лютага мінулага году.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленьні сталіцы. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лютага 2015 году склаў 0,4% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец лютага 2014 году — 0,2%).
Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 лютага 2015 году ў Беларусі налічвалася 30,7 тысячы беспрацоўных. Гэта на 35,2% больш, чым год таму. Толькі за студзень колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасьці, павялічылася на 6,5 тысячы чалавек. Некаторыя экспэрты зьвязваюць гэтае павелічэньне з чаканьнем падаткаў на «дармаедаў», пра што абвясьціў Аляксандар Лукашэнка